0%

Візіт на БЕЛАЗ намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Юрыя Назарава

21 марта 2020

Новости

21 сакавіка Беларускі аўтамабільны завод з рабочым візітам наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў. З прадпрыемствам яго знаёміў генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык.

На макеце быў паказаны алгарытм узаемадзеяння падраздзяленняў прадпрыемства ад пачатку вытворчага цыклу да выпуску гатовай прадукцыі.

БЕЛАЗ з’яўляецца экспартаарыентаваным прадпрыемствам, якое ўносіць істотны ўклад у фарміраванне валавога ўнутранага прадукту Беларусі.

Наведванне аднаго з машынабудаўнічых флагманаў краіны, што ўваходзіць у тройку лідараў сусветных вытворцаў кар’ерных самазвалаў, пачалося з азнаямлення са спецыфікай і асаблівасцямі дзейнасці завода.

Юрый Назараў наведаў шэраг вытворчых цэхаў, агледзеў нядаўна адкрыты высокатэхналагічны фарбавальны комплекс, аналагаў якому няма ў краіне.

У цэху праграмных станкоў з абсталяваннем вядучых сусветных вытворцаў, яму была прадэманстравана арганізацыя высокаэфектыўных працоўных месцаў.

На вытворчасці звышцяжкіх машын адбылося знаёмства Юрыя Назарава з працэсам зборкі самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці.

У нарадзе, якую правёў намеснік Прэм’ер-міністра, прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці на чале з міністрам Паўлам Уцюпіным, члены наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ», кіраўніцтва прадпрыемства.

Былі разгледжаны ключавыя пытанні працы ААТ «БЕЛАЗ» і БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГу, падведзены вынікі вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства за 2019 год і першы квартал 2020-га, рэалізацыі інвестыцыйных праграм, мадэрнізацыі вытворчасці, асваення выпуску новых узораў прадукцыі. На аснове маркетынгавых даследаванняў і аналізу сусветнага рынку кар’ернай тэхнікі быў зроблены дэталёвы прагноз на бягучы год.