У парку тэхнікі «БЕЛАЗ» на Філіпінах папаўненне

14 мая 2020

Новости

Парк белазаўскай тэхнікі на Філіпінах папоўніўся новым відам машын – пагрузчыкамі БЕЛАЗ-78221.

У геаграфіі краін, дзе працуе беларуская кар’ерная тэхніка, Філіпіны з’явіліся зусім нядаўна. БЕЛАЗ прыйшоў на рынак гэтай астраўной дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі з самазваламі грузападымальнасцю 55 тон у снежні 2018-га. Сёння там працуе 10 кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-7555В. Завяршаецца мантаж яшчэ двух 55-тоннікаў. З улікам умоў эксплуатацыі самазвалы зроблены ў трапічным выкананні: з павялічанай платформай, шматдыскавымі маслаахалаждальными тармазамі, дадатковымі паліўнымі фільтрамі.

Самазвалы паказваюць добрыя вынікі, таксама ў кампаніі Geo-Transport & Construction, Inc адзначаюць эканамічнасць, зручнасць і прастату ў абслугоўванні беларускіх самазвалаў.

У апошняй пастаўцы ў адрас Geo-Transport & Construction асаблівае месца займаюць два франтальныя пагрузчыкі БЕЛАЗ-78221. Такую беларускую спецтэхніку філіпінская кампанія набывае ўпершыню. Мантаж пагрузчыкаў амаль завершаны, і ў бліжэйшы час яны будуць перапраўлены на востраў Бахол для эксплуатацыі ў кар’еры па здабычы вапняку.